Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»

У гасцях у Галабурда І.І.

Дата: 10 января в 13:52, Обновлено 10 января в 14:06
35 просмотров

       9 студзеня 2020 года вучні школы завіталі ў госці да старажыла в. Суднікі Галабурда Ірэны Іосіфаўны. Ірэна Іосіфаўна 13 лістапапада 2019 года адзначыла свой 90- гадовы юбілей. Прыгожая, гаваркая жанчына падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства і сталае жыццё. Перад вайной на працягу двух гадоў вучылася ў польскай школе, у час вайны вучылася ў школе, што знаходзілася ў доме, уладальніцай якога сёння з’яўляецца Южык Данута. З таго часу прайшло каля 80 гадоў, а Ірына Іосіфаўна прачытала вершы на польскай і нямецкай мове. Жыццё у вёсцы было нялегкім. З сямі гадоў пасвіла дзве каровы кожны дзень, а ў 11 гадоў працавала ў пана ў в. Пральнікі. Патрэбна было зарабляць грошы, дапамагаць сям’і.

       У 19 гадоў выйшла замуж за мясцовага хлопца. Бацькі жаніха запрасілі пасаг у выглядзе некалькіх мяхоў жыта, каровы, пасцельных рэчаў. З мужам жылі ў згодзе, выгадавалі сына. На працягу ўсяго жыцця працавала на палявых работах у мясцовай гаспадарцы, так як вучыцца далей не давялося. Вырошчвалі лён, буракі, сенавалі, а яшчэ паспявалі дагледзець і сваю немалую гаспадарку. Ірэна Іосіфаўна ў маладосці з сяброўкамі любілі спяваць, разам адзначаць свецкія і рэлігійныя святы. Каля дома пры Польшчы знаходзілася пажарная, пасля вайны ў гэтым будынку адкрылі клубную ўстанову і бібліятэку. Выступленне на сцэне з народнымі песнямі, жартамі  прыносіла задавальненне. І яшчэ ад адной місіі ніколі не адказвалася Ірэна Іосіфаўна: правесці малітвамі і памінальнымі песнямі чалавека ў апошні шлях.

        І сёння вочы старажыла іскрацца дабрынёй, усмешка не пакідае вусны, а дасціпныя жарты сыплюцца штохвілінна.

        Ірэна Іосіфаўна сцвярджае: “Выглядаю нядрэнна і доўга жыву таму, што шмат рухаюся і працую”.

        Нашы пажаданні: моцнага здароўя Вам і дажыць да 100-гадовага юбілею.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.